Театр в лицах
«Белая Вежа»«Белая Вежа»
Симфонический оркестр
РепертуарИсторияАктерское отделениеПресс-центрКонтакты
Главная / Симфонический оркестр / Концертная афиша

ЗАКАЗАТЬ / КУПИТЬ БИЛЕТ:
 http://www.kvitki.by/rus/bileti/theatre/city:24814/

 

ЗАКАЗАТЬ / КУПИТЬ БИЛЕТ:
http://afisha.bycard.by/spektakli/

Концертная афиша

 

 

 

18 лістапада. Пачатак у 16:00
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы


ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ІМПРЭЗА  З АРКЕСТРАМ ДЛЯ ЎСЁЙ СЯМ’І
С. Пракоф’еў  “Пеця і воўк”,
а таксама любімыя творы Моцарта, Гайдна і Штрауса


Музычны Дом “Класіка” і Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы з радасцю запрашаюць вас на займальны класічны канцэрт для ўсёй сям’і ў некласічным фармаце – на інтэрактыўную імпрэзу з сімфанічным аркестрам тэатра, якая пазнаёміць слухачоў з музычнымі інструментамі, музыкай і кампазітарамі ў лёгкай, займальнай, гульнявой форме. 

18 лістапаа Сімфанічную казку Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк” выканае  сімфанічнаы аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэтара драмы, дырыжор – Аляксандр САСНОЎСКІ і расказчык – актор сталічанага драматычанага тэатра – Васіль БОЙДАК.

Фантазійны твор для дзяцей Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк” напісаны яшчэ ў 1936 годзе, але праз гады ён не страціў сваёй актуальнасці і па сёняшні дзень гучыць ва ўсім свеце, у 2004 годзе казка атрымала ў сваёй аўдыёверсіі прэмію “Грэмі”, а ў 2006 годзе мультфільм па творы – прэмію “Оскар”!

Сімфанічную казку “Пеця і воўк” выконвалі ва ўсіх магчымых формах і жанрах па ўсім свеце – Лондане, Парыжы, Маскве і Нью-Йорку: джазавы арганіст, рок і фольк-выканаўцы, таксама існуе парадыйная версія на сінтэзатарах і акардэоне, кантры-версія і нават іграў джазавы аркестр. Расказчыкамі былі такія знакамітасці як Наталля Сац, Леанард Бернстайн і Дэвід Боўі.

18 лістапада “Пеця і воўк” Сяргея Пракоф’ева ў Брэсце прагучыць па-беларуску.
Таксама ў імпрэзе прагучаць любімыя творы для дзяцей Моцарта, Гайдна і Штрауса, якія можна не толькі слухаць, але і ўдзельнічаць у іх выкананні!

Працягласць: 60 хвілін
Узрост: 5 - 13 год
Кошт квіткоў: 6-5 рублей


У праграме  магчымы  дапаўненнi  i змены.
Квіткі ў касе тэатра (14.00 - 20.00, выхадны – панядзелак) і ў рэалізатараў.
Дад. інфармацыя па тэл.: 20-76-62, 20-76-57,  эл. заказ квiткоў: www.bresttheatre.info
Афiцыйныя групы тэатра: facebook.com/brtheatre, vk.com/club90393451
Рэспубліка Беларусь, г.Брэст. вул.Леніна, 21.